Специальная группа для детей с тяжелыми нарушениями речи
Ребенок зарычал, засвистел, зашипел.
Наконец-то! На индивидуальных занятиях с учителем-дефектологом ребенок научился произносить тот или иной звук, звук поставлен. Но прежде, чем ребенок начнет активно использовать его в речи, предстоит проделать большую работу. Нужно ввести звук в речь или, иначе, автоматизировать его. Эта работа не столько учителя-дефектолога, сколько родителей. Теперь учитель-дефектолог лишь отбирает необходимый речевой материал, который доступен и понятен ребенку, а главное насыщен «трудным» звуком. Кому же, как не родителям разучивать чистоговорки, загадки, стихи, читать и рассказывать сказки?
Цвет, форма, величина
Выполняя с ребенком предложенные задания, придумывая аналогичные, вы научите его внимательно рассматривать изображенные предметы,
правильно определять, сравнивать и сопоставлять их части, признаки, употребляя соответствующие слова - наименования, оперировать представлениями о форме и величине предмета в процессе практических действий в реальной обстановке.
ЦІ ГАТОВА ДЗІЦЯ ДА ШКОЛЫ?
Калі дзіця навучылася чытаць і лічыць, бацькі думаюць, што яно гатовае да навучання ў школе. На жаль, гэтага зазвычай мала. Дзіця павінна быць гатовае да школы псіхалагічна. Спецыялісты вылучаюць два віды псіхалагічнай гатовасці: асабовую і інтэлектуальную.
Асабовая гатовасць да школы прадугледжвае пэўнае стаўленне да сябе, сваіх здольнасцяў. Самаацэнка школьніка не мусіць быць завышанай. Калі дзіця сцвярджае, што яно “добрае”, ягоны малюнак “найлепшы” (што тыпова для дашкольніка), яму будзе цяжка на занятках у школе. Такія школьнікі, выяўляючы дзіцячую непасрэднасць, на ўроку адказваюць адначасова, не ўздымаючы рукі і перапыняючы адзін аднаго, дзеляцца з настаўнікам сваімі меркаваннямі і пачуццямі. Напрыклад, калі на ўроку матэматыкі настаўнік чытае ўмовы задачы: “Дзеці паехалі ў грыбы. Маша знайшла 4 грыбы, а Віця на 2 грыбы болей. Колькі грыбоў знайшлі дзеці?” 6-гадовыя першакласнікі, ледзь даслухаўшы, паведамляюць: “А мы таксама ездзілі ў грыбы!” Акрамя таго, яны ўлучаюцца ў работу толькі пасля непасрэднага звароту настаўніка да іх, а ў астатні час не слухаюць і не сочаць за тым, што адбываецца ў класе, парушаюць дысцыпліну, што разбурае іх уласную навучальную працу і замінае іншым вучням. Маючы завышаную самаацэнку, яны крыўдуюць на заўвагі, скардзяцца, што заняткі нецікавыя, а настаўніца – кепская ці злая.
Існуюць пэўныя прыёмы для вызначэння асабовай гатовасці школьніка. Так, перавага ў дзіцяці пазнавальнага або гульнявога матыву вызначаецца згодна з выбарам дзейнасці – праслухоўвання казкі або гульні ў цацкі. Пасля таго, як дзіця разгледзела на працягу хвіліны цацкі ў пэўным пакоі, яму пачынаюць чытаць казку і на самым цікавым месцы перапыняюць чытанне. Псіхолаг пытае, чаго яму цяпер больш хочацца – даслухаць казку або пагуляць з цацкамі. Відавочна, што пры асабовай гатовасці да школы дзіця схоча даведацца, што адбудзецца ў казцы. Дзяцей, не гатовых да навучання, больш прыцягвае гульня.
Інтэлектуальная гатовасць да школьнага навучання звязаная з развіццём разумовых працэсаў – здольнасцю дзіцяці абагульняць і параўноўваць аб’екты, класіфікаваць іх, вылучаць істотныя прыкметы, вызначаць залежнасці, рабіць высновы. Інтэлектуальная негатовасць да школы прыводзіць да таго, што вучань не можа зразумець настаўніка і выканаць яго патрабаванні, адсюль – нізкія адзнакі. А тое, што не выходзіць, дзіця рабіць не жадае. Часам дзеці, якія валодаюць вялікім запасам слоў, маўленне якіх багатае на “дарослыя” фразы, і якіх лічаць вундэркіндамі, недастаткова поўна ўлучаюцца ў практычную дзейнасць, гульні з іншымі дзецьмі. Таму ў іх слаба развітае вобразнае мысленне, што прыводзіць да цяжкасцяў у навучанні.
Умоваю паспяховага навучання школьніка павінна стаць яго імкненне да новага школьнага жыцця, да “сур’ёзных” заняткаў, “адказных” даручэнняў. Бо вельмі цяжка навучыць дзіця нечаму, калі яно само гэтага не хоча. Жаданне вучыцца з’яўляецца пад уплывам дарослых, якія вызначаюць школьнае навучанне як новы этап у жыцці дзіцяці, этап сталення. Уплывае і стаўленне іншых дзяцей, жаданне зраўнацца са старэйшымі. У выніку ў дзіцяці кшталтуецца ўнутраная пазіцыя школьніка. Ад пачатку дзяцей прыцягвае вонкавая атрыбутыка школьнага жыцця – рознакаляровыя партфелі, прыгожыя пеналы, ручкі і да т.п. Узнікае пільная патрэба новых уражанняў, новага атачэння, сустрэчы з новымі сябрамі. І толькі пазней з’яўляецца жаданне вучыцца, спазнаваць нешта новае, атрымліваць за сваю “працу” адзнакі (вядома, найлепшыя) і проста пахвалу ад усіх навокал. Імкненне дзіцяці стаць больш дарослым, школьнікам спрыяе паступоваму развіццю адказнага стаўлення да школьных абавязкаў: дзіця будзе выконваць не толькі цікавыя для яго заданні, але і ўсялякую навучальную працу.
Пад кіраўніцтвам псіхолага Д.Б.Эльконіна быў праведзены цікавы эксперымент. Перад дзіцем – горка запалак. Эксперыментатар просіць браць па адной і перакладаць іх у іншае месца. Правілы знарок зробленыя бессэнсоўнымі. Падыспытнымі былі дзеці 5, 6 і 7 гадоў. Эксперыментатар выходзіў, але назіраў за дзецьмі з іншага пакоя праз люстэрка Гезэла. Дзеці, якія рыхтуюцца да школы, скрупулёзна выконваюць гэтую працу і могуць сядзець за гэтым заняткам гадзіну. Малодшыя дзеці некаторы час працягваюць перакладаць запалкі, а потым пачынаюць нешта будаваць. Найменшыя дадаюць у гэты занятак сваю ўласную задачу. Калі адбываецца насычэнне, эксперыментатар уваходзіць і просіць папрацаваць яшчэ: “Давай дамовімся, вось гэтую купку запалак зробім – і ўсё”. І старэйшае дзіця працягвала гэтую манатонную, бессэнсоўную працу, бо яно дамовілася з дарослым. Дзецям сярэдняга дашкольнага веку эксперыментатар казаў: “Я адыду, а Бураціна застанецца”. Паводзіны дзіцяці змяняліся: яно пазірала на Бураціна і рабіла ўсё слушна. Калі некалькі разоў ажыццявіць гэтае дзеянне з Бурацінам, то і без яго дзеці пачынаюць падпарадкоўвацца правілу. Гэты эксперымент паказаў, што за выкананнем правілаў ляжыць сістэма дачыненняў дзіцяці з дарослым чалавекам. Паступова дзіця звыкае выконваць належныя правілы паводзінаў і навучання.
Падрыхтоўка ў дашкольным веку ўключае навуку чытання, лічэння, пісання. Але гэта праводзіцца зазвычай у гульнёвай форме. І гатовасць дзіцяці вызначаецца згодна з тым, як яно гуляе, ці падпарадкоўваецца яно правілам, ці бярэ на сябе розныя ролі. Для дзіцяці, якое ідзе ў школу, вельмі важна стаўленне да настаўніка, аднагодкаў, самога сябе. Дарослы, на думку псіхолага М.І.Лісінай, павінен стаць бясспрэчным аўтарытэтам. Ягоныя патрабаванні выконваюцца, на ягоныя заўвагі не крыўдуюць, наадварот, імкнуцца выправіць памылкі, перарабіць няслушна зробленую працу. Пры такім стаўленні да дарослага становяцца лягчэйшымі кантакты на ўроку, калі нельга пагаварыць на староннія тэмы, падзяліцца сваімі перажываннямі, а можна толькі адказваць на пастаўленыя пытанні і самому задаваць пытанні па справе, папярэдне ўзняўшы руку. Дзеці, гатовыя ў гэтым плане да школьнага навучання, разумеюць правілы навучальных стасункаў і, падпарадкоўваючыся ім, адэкватна паводзяць сябе на занятках.
Д.Б.Эльконін, які шмат гадоў працаваў настаўнікам пачатковых класаў, згадваў, як першакласнікаў на першым уроку папрасілі намаляваць 4 колцы, а потым размаляваць тры жоўтым і адно – сінім. Дзеці размалёўвалі рознымі колерамі і казалі: “Так прыгожа”. Гэтае назіранне паказвае, што дзеці яшчэ не гатовыя да школьнага навучання і школьныя правілы пакуль не сталі правіламі паводзінаў дзіцяці; з такім дзецьмі трэба яшчэ працаваць.
І асабовая і інтэлектуальная гатовасць да школы фарміруюцца паступова. Бацькі павінны адказна падысці да падрыхтоўкі сваіх дзяцей да школы. Ад гэтага залежаць поспехі дзіцяці ў навучанні, адаптацыя яго ў новых умовах і лёгкае ўваходжанне ў новую сістэму дачыненняў з аднакласнікамі і настаўнікамі.
Ці ёсць у дзіцяці жаданне вучыцца? Як пра гэта даведацца? Прыдумайце невялікую казку, у якой кожны персанаж па-свойму тлумачыць сваё жаданне вучыцца. Адзін кажа: “Я хаджу ў школу, бо мяне мама прымушае. А калі б не мама, то я ў школу і не хадзіў бы”. Другі: “Я хаджу ў школу, бо мне падабаецца вучыцца, зведваць новае, падабаецца рабіць урокі. Нават калі б школы не было, я ўсё адно вучыўся б”. Трэці: “Я хаджу ў школу, бо тамака весела і шмат дзяцей, з якімі можна гуляць”. Чацвёрты: “Я хаджу ў школу, бо хачу быць вялікім. Калі я ў школе, я пачуваюся дарослым, а да школы я быў маленькім”. Пяты: “Я хаджу ў школу, бо трэба вучыцца. Без навукі ніякай справы не зробіш, а вывучышся – можаш стаць, кім захочаш”. А шосты: “Я хаджу ў школу, бо атрымліваю тамака “дзесяткі”. А потым спытайце сваё малое, як яно думае, чаму трэба вучыцца? У яго можа быць некалькі меркаванняў наконт гэтага, але калі сярод іх няма навучальна-пазнавальнага матыву, задумайцеся, ці не рана загружаць яго такой, хоць і цікавай, але цяжкай-такі працай, як навука.
Ці можа яно кантраляваць сябе? Ёсць такая гульня: “так” і “не” не гаварыць, “чорнае” і “белае” не называць”. Пагуляйце ў яе з дзіцем. Задавайце простыя пытанні: “табе падабаецца шакалад?”, “якога колеру марозіва?”. Яно павінна адказваць, не кажучы слоў “так” і “не”, не называючы чорнага і белага колераў. Пытанняў не павінна быць больш за 10. Калі дзіця паспяхова дае рады заданню, адказвае без памылак амаль на ўсе пытанні, значыць, узровень самакантролю ў яго досыць высокі.
Ці развітае ў яго маўленне? Гэта адзін з найважнейшых крытэраў гатовасці да школьнага навучання. Дзіця мусіць умець пераказваць невялікія сюжэтныя аповеды (не больш за 6 – 7 сказаў). Папрасіце яго пераказаць аповед альбо скласці яго паводле малюнкаў на адзін сюжэт (як у коміксах). Малюнкаў павінна быць не вельмі шмат – 6 – 7. Па тым, як дзіця расказвае, можна ацаніць ягонае ўменне дапасоўваць словы, слушна будаваць сказы, а таксама логіку аповеду – наяўнасць сюжэтнай лініі (пачатак, сярэдзіна, канец).
Ці адрознівае дзіця гукі? Дзіця з добра развітым фанематычным слыхам здольнае чуць і адрозніваць гукі, суадносіць іх з літарамі, слушна іх вымаўляць. Пагуляйце ў гульню “Назаві лішняе слова”. Вы выбіраеце нейкае слова, напрыклад, “гара”. Дарослы будзе паўтараць гэтае слова некалькі разоў, а потым замест яго скажа іншае, падобнае. Задача дзіцяці – пачуць гэтае іншае слова і назваць яго. Прыкладам, дарослы кажа (прамаўляючы па адным слове ў секунду): гара, гара, гара, гара, гара, нара, гара, гара; голас, голас, голас, голас, голас, колас, голас, голас; каса, каса, каса, каса, раса, каса, каса, каса, каза. Калі дзіця чуе і называе “лішнія” словы, значыць, з фанематычным слыхам у яго ўсё добра. Другая гульня – “Назаві гукі”. Дарослы просіць дзіця назваць першы і апошні гукі ў словах: “хлеб” (абодва гукі зычныя), “карма” (першы гук зычны, апошні галосны), “індык” (першы гук галосны, апошні зычны), “язда” (абодва гукі галосныя). Калі дзіця часта памыляецца і не заўважае сваіх памылак, відавочна, яго фанематычны слых пакуль не развіты. Каб даведацца, ці ўмее дзіця дзяліць словы на часткі (склады), можна выкарыстаць гульню пад назвай “Падзялі слова”. Дарослы вымаўляе слова, а дзіця дзеліць яго на часткі, пляскаючы ў ладкі.
Ці ўмее яно разважаць лагічна? Папрасіце яго скончыць сказы: “калі выйдзеш на вуліцу ўзімку без вопраткі, то…”, “мінуў дождж, таму…” і г.д. У гульні “Чацвёрты лішні” дзіцяці прапаноўваюць шэрагі з чатырох малюнкаў. У кожным выпадку яно павінна прыбраць адзін, на яго пагляд, “лішні”. Прыкладам: стол, крэсла, канапа, акно. Або: штаны, кашуля, камізэлька, хлопчык. Або: хлеб, яблык, груша, сліва. Гульня “Аналогіі” дапаможа бацькам вызначыць, наколькі ў дзіцяці сфарміраваныя асновы слоўна-лагічнага мыслення. Дзіцяці называюць тры словы. Першыя два з іх – пара. Ад маляці патрабуецца падабраць пару да трэцяга слова па аналогіі з першай парай. Прыкладам: “дзень-ноч, лета – ? (зіма)”; “гадзіны – час, градуснік – ? (тэмпература)”, “вока – зрок, вуха – ? (слых)”. Калі дзіця дае рады ўсім заданням, робіць не больш за адну-дзве памылкі, значыць, слоўна-лагічнае мысленне ў яго ўжо сфарміравалася.
Калі ў дзіцяці ўсе гэтыя навыкі ёсць, яно лёгка справіцца з патрабаваннямі школьнай праграмы. Калі няма – адкладзіце буквар і займіцеся развіццёвымі гульнямі.
МЕТОДЫКІ НАВУЧАННЯ ЧЫТАННЮ
Сёння большасць дзяцей вучыцца чытаць яшчэ да школы. Бацькі прыкладаюць шмат намаганняў, каб навучыць дзіця, прамысловасць адказвае ім нетаннымі дыдактычнымі матэр'яламі.
Існуе шмат падыходаў да чытання, асноўнае іх адрозненне ў тым, што ўспрымаецца як непадзельная адзінка інфармацыі.
Пры фанетычным чытанні, адзінкай выступаюць гукі. Дзяцей спачатку вучаць гукам, потым гукі аб'ядноўваюцца ў склады, а потым у словы. Частай памылкай пры такі навучанні з'яўляецца спроба бацькоў называць асобныя літары «правільна», то бок замест гука ўжываць назву літары. Дзецям цяжка зразумець як «ЭМ-А-ЭМ-А» ператварылася ў «МАМА». Беларускім дзеткам прасцей авалодваць фанетычным метадым, чым, напрыклад, ангельскім, бо ў беларускай мове амаль няма выпадкаў, калі слова чытаецца не так, як яно пішацца. Гэты метад з'яўляцца традыцыйным. Нас вучылі чытаць менавіта так.
Папулярны цяпер метад паскладовага чытання прымае за адзінку інфармацыі склад. Пры гэтым дзеці спачатку вучаць склады, а потым словы з іх. У такім метадзе незвязаныя з галоснымі зычныя звычайна вылучаюцца як асобны склад, напрыклад «С-ТО-Л». Найбольш вядомы паскладовы метад – гэта метад Зайцава.
Метад цэлага слова, вядомы таксама як метад Глена Дормана, заснаваны на тым, што дзіця вучыць слова цалкам. Бацькі рыхтуюць шмат картак са словамі і паказваюць іх дзіцяці. Прагаворваючы, што напісана, дзіця запамінае слова як цэльны іерогліф, а потым, аналізуючы розныя «іерогліфы», само складае для сябе правілы чытання.
Малы з рухавічком, альбо Дзе заканчвацца натуральная дзіцячая актыўнасць і пачынаеца захворванне
Калі дзіця ціхае і спакойнае, то, пагадзіцеся, гэта неяк ненармальна. На тое яно і дзіця, каб скакаць, насіцца і ўсё разбураць на сваім шляху — маленькі ж непаседа кожны дзень адкрывае для сябе штосьці новае ў гэтым свеце. Аднак паміж актыўнасцю і гіперузбуджальнасцю ёсць істотная розніца.
Звышактыўнасць у спалучэнні з празмернай імпульсіўнасцю — гэта ўжо адхіленне, якое носіць назву «сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці». Паводле даных даследаванняў, ён сустракаецца ў 4—9 працэнтаў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. А гэта значыць, што ў класе, дзе ў сярэднім вучыцца 25—27 чалавек, ёсць адно, а то і некалькі гіперактыўных дзяцей. Аднак ставіць такі дыягназ на падставе адной вяртлявасці і няўважлівасці нельга. Пастаноўка дыягназу патрабуе спецыяльных даследаванняў галаўнога мозгу.
З праявамі гіперактыўнасці бацькі могуць сутыкнуцца ўжо ў першыя дні жыцця немаўляці. Дзеці дрэнна, неспакойна спяць, шмат плачуць, падчас няспання вельмі рухавыя, узбуджаныя, адчувальныя да знешніх раздражняльнікаў (святла, шуму). Менавіта звышактыўныя дзеці часта «выскокваюць» з калясак на вачах у маці, выломліваюць пруткі ложкаў, перакульваюць на сябе чайнік з кіпенем. У 4—5 гадоў дзіця не здольнае засяродзіцца на адным занятку, яго ўвага рассеяная: напрыклад, яму не хапае цярпення даслухаць да канца казку або гуляць у «ціхія» гульні, якія патрабуюць канцэнтрацыі ўвагі. Дзіця не можа ні хвіліны спакойна сядзець у крэсле, ёрзае, шуміць.
Бацькі невыпадкова кажуць, што да іх дзяцей «быццам рухавічок прымацавалі», і тыя гатовыя бегаць і скакаць суткамі. Але меркаваць, што гэта ўсяго толькі наступства вялікага запасу энергіі, няправільна. Гэта разрадка, якая неабходная дзіцяці з-за асаблівасцяў яго арганізма. Да таго ж гіперактыўнасць часта суправаджаецца неспакойнымі рухамі, вычварнасцю маторыкі і празмернай запальчывасцю.
Сітуацыя ўскладняецца ў дзіцячым садку, а затым і ў школе. Заняткі патрабуюць уседлівасці, а дзіця круціцца, шуміць, адцягвае ўвагу іншых дзяцей. Пры высокім узроўні інтэлектуальнага развіцця яно вучыцца на «здавальняюча», а на ўроках яму сумна. З-за сваёй імпульсіўнасці дзіця часта трапляе ў розныя пераплёты, дзейнічае, не падумаўшы, у выніку чаго дзённік стракаціць заўвагамі настаўнікаў, а адносіны з аднакласнікамі не складваюцца.
Адзначаецца, што да падлеткавага ўзросту павышаная рухальная актыўнасць знікае, а вось няўважлівасць і імпульсіўнасць, наадварот, могуць прагрэсаваць. Акрамя таго, даследаванні паказалі, што гіперактыўныя дзеці часта маюць цяжкасці з пісьмом і мовай, вымаўленнем складаных слоў, скорагаворак.
Безумоўна, сіндром гіперактыўнасці з парушэннем увагі не ўзнікае на пустым месцы. Яго перадумовы з’яўляюцца яшчэ да нараджэння дзіцяці. Прычынамі могуць стаць любыя праблемы падчас цяжарнасці і родаў, якія суправаджаюцца ўнутрывантробнай гіпаксіяй ва ўлонні маці падчас цяжарнасці (недахопам кіслароду). Гаворка ідзе пра пагрозу выкідыша, асфіксію, выкарыстанне падчас родаў дапаможных сродкаў (напрыклад, шчыпцоў), імклівыя альбо, наадварот, працяглыя траўматычныя роды, курэнне падчас цяжарнасці і інш. Інфекцыі і інтаксікацыі ў першыя гады жыцця малога таксама могуць адгукнуцца гіперактыўнасцю. Шэраг даследаванняў сведчыць пра тое, што сіндром дэфіцыту ўвагі можа насіць сямейны характар.
У аснове гіперактыўнасці ляжыць мінімальная мазгавая дысфункцыя (ММД). Для пастаноўкі дыягназу ММД праводзіцца электраэнцэфалаграма, якая фіксуе наяўнасць дысбалансу паміж працэсамі ўзбуджэння і тармажэння. Урач можа адзначаць і затрымку ў развіцці некаторых структур галаўнога мозгу. У некаторых выпадках ЭЭГ дазваляе заўважыць прыкметы сутаргавай гатоўнасці, якая садзейнічае нізкай працаздольнасці і парушэнням мазгавой дзейнасці. Калі ж будзе вызначана, што такія сімптомы як недахоп увагі, павышаныя рухавасць і ўзбуджальнасць не з’яўляюцца асаблівасцямі тэмпераменту дзіцяці, то можна гаварыць пра захворванне, якое патрабуе лячэння. Менавіта гэтым пытаннем і зоймецца спецыяліст, які прызначыць курс неабходнай тэрапіі з улікам індывідуальных асаблівасцяў маленькага пацыента.
Безумоўна, розныя сітуацыі патрабуюць розных рашэнняў. Але ў першую чаргу бацькі павінны зразумець, што іх дзіця такое актыўнае не таму, што не хоча правільна сябе паводзіць. Яно робіць так ненаўмысна, таму бацькоўскія эмацыйныя ўсплёскі — нападкі, лаянкі і пагрозы — могуць толькі нашкодзіць.
Карысныя рэкамендацыі:
- Для дзіцяці вельмі важная канкрэтная пастаноўка задач. Калі вы хочаце, каб малое выканала якую-небудзь просьбу, то яе фармулёўка павінна быць гранічна зразумелай і дакладнай, складацца прыкладна з дзесяці слоў. Не варта даваць некалькі заданняў адразу, напрыклад, «ідзі ў свой пакой, збяры цацкі, потым памый рукі і прыходзь абедаць». Дзіця наўрад ці ўспрыме такую тыраду, яго ўвага проста «пераключыцца» на што-небудзь іншае. Лепш паслядоўна прасіць выканаць кожнае ўказанне.
- Выкананне задання павінна быць абмежавана канкрэтнымі гадзіннымі рамкамі. Пра змену віду дзейнасці дзіцяці трэба паведаміць загадзя — за 10-15 хвілін, а пра заканчэнне тэрміну выканання задання няхай яму нагадае будзільнік або таймер.
- Забараняючы дзіцяці што-небудзь, лепш пазбягаць слоў «не» і «нельга». У любой сітуацыі варта размаўляць спакойна, не на павышаных тонах.
- Сінякі і гузакі — пастаянныя «сябры» актыўнага малога. Але бацькам не варта спрабаваць пастаянна апякаць сваё дзіця: празмерная апека тармозіць развіццё самастойнасці.
- Гіперактыўнае дзіця не пераносіць месцаў масавага збору людзей. Таму для яго лепш гуляць з адным дзіцяці або дарослым, не хадзіць часта ў госці, у буйныя крамы, на рынкі і г. д. Усё гэта надзвычай узбуджае неакрэплую нервовую сістэму.
- Дзіця павінна пазбягаць шумных і актыўных гульняў, асабліва перад сном. I наадварот, гульні і заняткі, якія патрабуюць увагі і цярплівасці, варта заахвочваць. Калі дзіця пераўзбудзілася падчас заняткаў, выкарыстоўвайце тактыльны кантакт (элементы масажу, дотыкі, пагладжванні).
- Вусныя інструкцыі варта падмацоўваць візуальна. Гэта можа быць план-каляндар або маляўнічы штодзённік, куды вы разам з дзіцем будзеце запісваць час прыёму ежы, выканання хатніх заданняў, прагулкі і сну.
- Калі ёсць магчымасць, пастарайцеся выдзеліць дзіцяці пакой або яго частку для заняткаў, гульняў, адасаблення. У афармленні памяшкання пажадана пазбягаць яркіх колераў, складаных кампазіцый. На стале і ў бліжэйшым акружэнні дзіцяці не павінна быць адцягвальных прадметаў. Гіперактыўнае дзіця само не ў стане зрабіць так, каб нішто пабочнае яго не адцягвала.
КАК ПОДГОТОВИТЬ РЕБЕНКА К ШКОЛЕ?
Создать позитивную установку в обучении возможно, если будут учитываться следующие правила:
- Дошкольник учится в игре, где активно и равноправно участвуют родители.
- Обучение требует систематичности: 10-15 минут каждый день дают больший результат, чем час-два в выходные дни.
- Необходимо учитывать принцип от простого к сложному, то есть нельзя научить ребенка всему, что вы знаете и умеете. Каждый новый элемент добавляется постепенно, когда предыдущие знания, умение уже усвоены. Если ребенок отвечает неуверенно, то вернитесь к простым заданиям, играм, изменяя их содержание, но оставляя цель.
- Не забывайте оценивать успехи, а при неудачах одобряйте действия ребенка словами: «Если бы ты сделал так (показ, объяснение), то было бы еще лучше».
- Старайтесь не создавать у ребенка впечатления, что занятия и игры с ним являются вашей целью, поэтому играйте с ребенком, например, во время приготовления ужина на кухне («Чего не стало?», «Что изменилось?»), по дороге в детский сад, в машине, автобусе (слова-города и др.).
- Дети эмоционально-отзывчивы, поэтому, если Вам не хочется играть в какую-то игру или Вы плохо себя чувствуете, то лучше отложите занятие. С плохим настроением, через силу, не играйте с ребенком. 'Пользы это не принесет. Игровое общение должно быть интересным и для него и для Вас. В этом случае создается положительная атмосфера для усвоения и развития.
ГУЛЬНІ ДЛЯ ВЫХАВАНЦАЎ
Гульні са словамі для выхаванцаў – вельмі захапляльны занятак. Чытаць словы значна цікавей, чым склады. Бо склад не мае сэнсу, а кожнае слова штосьці ды значыць. Пакуль дзіця вучыць літары і спрабуе чытаць склады, яно не заўсёды разумее, навошта яму гэта трэба. Але прачытаўшы першыя словы, дзіця цешыцца, што ўмее чытаць. З гэтага моманту дзіця разумее, навошта яму патрэбныя літары, і колькі ўсяго цікавага можна даведацца з іх дапамогай.
Лепш пераходзіць да чытаньня слоў тады, калі дзіця ўжо навучылася упэўнена называць склады разам, не дзелячы на літары. Для першых гульняў са словамі абірайце словы, што складаюцца з 3 літараў, напрыклад: СОН, КОТ, БОТ. Паступова павялічвайце колькасць літараў у словах.
Калі вашаму дзіцяці толькі 4 гады, не спяшайцеся прапаноўваць яму словы, даўжэйшыя за 5 літараў. Пасля 5 гадоў даўжыня слоў значэння не мае.
Гульні, прапанаваныя ў гэтым артыкуле, вырашаюць розныя адукацыйныя задачы: вучыцца складаць словы з літараў / складоў, вучыцца чытаць словы, фармаваць навык асэнсаванага чытання, вучыцца вызначаць, з якіх літараў складаецца слова, вучыцца вызначаць парадак літараў у слове, развіваць хуткасць чытання, развіваць гаворку, увагу, памяць, мысленне. Падбіраючы гульні для заняткаў з дзіцём, абірайце практыкаванні з рознымі відамі задач. Таксама выкарыстоўвайце гульні, якія адрозніваюцца адна ад адной спосабам арганізацыі: лато і рухомую гульню, гульню на складанне слоў з літараў і гульню на падбор слоў паводле сэнсу і г.д. Гэткі падыход да заняткаў захавае цікаўнасць дзіцяці да навучання.
“Ланцужкі слоў”
Мэта: вучыцца складаць словы са складоў, вучыцца чытаць словы, фармаваць навык асэнсаванага чытання.
Век: з 4 год.
Што вам спатрэбіцца: белы альбо каляровы кардон, нажніцы, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
З кардону нарэжце невялікія карткі. На картках напішыце рознакаляровымі алоўкамі ці фламастарамі склады (кожны склад – іншым колерам), напрыклад: НА, РА, МА, ЛА, СІ, ЛА, ПА.
На стале перад дзіцём пакладзіце картку са складам НА. Хай дзіця прачытае склад. Потым пакладзіце картку са складам РА. Прапануйце дзіцяці прачытаць і гэты склад. Потым дзіця мусіць прачытаць абодва склады і назваць цэлае слова (НАРА). Побач са складам РА пакладзіце картку МА. Прапануйце дзіцяці прачытаць гэты склад, два склады разам і зноў новае слова (РАМА). Так, паступова, прыбіраючы першы склад і дадаючы новы, прачытайце увесь ланцужок да канца: НАРА – РАМА- МАЛА- ЛАСІ – СІЛА – ЛАПА.
Пры такім варыянце чытання дзіцяці лягчэй зразумець прачытанае, бо яму не давядзецца думаць над кожным асобным складам: прачытаўшы склад у складзе першага слова, дзіця ўспомніць гэты склад у наступным слове.
У наступны раз падрыхтуйце новыя карткі са складамі: ЛІ, СА, МА, КІ, НО, ША, РЫ, БА. У ланцужку з выкарыстаннем гэтых складоў атрымлівайце словы: ЛІСА – САМА – МАКІ – КІНО – НОША – ШАРЫ – РЫБА.
Паступова павялічвайце колькасць складоў у ланцужку.
“Імёны”
Мэта: вучыцца асэнсаванаму чытанню, развіваць фантазію.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: карцінкі з выявамі хлопчыка і дзяўчынкі, аркушыкі паперы, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
На аркушыках паперы напішыце 8-15 імёнаў дзяўчатак і хлопчыкаў. Абірайце не толькі добра знаёмыя дзіцяці імёны, але і зусім новыя. Пакладзіце перад дзіцём карцінкі з выявамі дзяцей. Прапануйце яму прачытаць імёны, напісаныя на картках, і раскладаць пад карцінкамі дзяўчынкі альбо хлопчыка.
Варыянт:
Прыдумайце для гульні незвычайныя імёны, намалюйце карцінкі з выявамі іншапланетнікаў – дзяўчынкі і хлопчыка. Спачатку паспрабуйце адгадаць самі, каму з іншапланетнікаў – дзяўчынцы ці хлопчыку – пасуюць імёны БАСА, НЭЙ, РЫН, ЛОГА, ЛЕП, ТОРА, ЖЫВА, ДЫС. Потым загадайце гэтыя ці падобныя імёны дзіцяці. Хай дзіця прыдумае самастойна новыя імёны.
“Крама”
Мэта: вучыцца асэнсаванаму чытанню, развіваць гаворку, мысленне.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: аркушыкі паперы, каляровыя алоўкі альбо фламастары, цацкі (лялька альбо медзведзяня).
Як гуляць?
На аркушыках паперы напішыце назвы розных прадуктаў: МАЛАКО, СМЯТАНА, КЕФІР, ТВАРОГ, ВЯРШКІ, ХЛЕБ, БУЛКА, ПІРОГ, ТОРТ, ПЕЧЫВА, МАКАРОНЫ, РЫС, ГРЭЧКА, СОЛЬ, ЦУКАР, КАЎБАСА, САСІСКІ, СЫР, КАПУСТА, БУРАК, БУЛЬБА, КРОП, ЯБЛЫКІ, ГРУШЫ, БАНАНЫ, МАЛІНЫ, ПАРЭЧКІ, АЖЫНЫ.
Арганізуйце ў пакоі “Краму”: прапануйце дзіцяці прачытаць словы і раскласці іх па аддзелах. Напрыклад, усе малочныя прадукты – на стол, гародніну – на ўслон, садавіну – на канапу і г.д. Даручыце дзіцяці ролю прадаўца, а самі выконвайце ролю цацкі. Прыходзьце ў краму па прадукты, называйце іх, а дзіця хай шукае картку з адпаведным надпісам і “прадае” вам тавар.
Варыянт:
Дадайце ў вашую краму аддзелы адзення і абутку, сувеніраў, посуду, кніг, бытавой тэхнікі, бытавой хіміі і г.д. Напішыце назвы адпаведных тавараў. Напрыклад, ПЛІТА, ЛЯДОЎНЯ, ПРАС, ФЕН, ВАГІ, СВЕЧКІ, ФОТААЛЬБОМ, ФІЛІЖАНКА, ЗБАН, МЫЛА, ШАМПУНЬ, ЗУБНАЯ ПАСТА.
“Пачастунак для жывёлаў”
Мэта: вучыцца асэнсаванаму чытанню, развіваць мысленне.
Век: з 4 год.
Што вам спатрэбіцца: карцінкі з выявамі жывёлаў (мядзведзь, жаба, заяц, сабака, мышка, кошка, конь, вавёрка), аркушыкі паперы, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
На аркушыках паперы напішыце словы: МАЛІНЫ, МЁД, КАМАРЫ, ЗЕРНЕ, ТРАВА, МАЛАКО, МЯСА, РЫБА, КОСТКІ, ГАРЭХІ, СЕНА, КАПУСТА, ГРЫБЫ. Пакладзіце перад дзіцём карцінкі з выявамі жывёлаў. Прапануйце прачытаць напісаныя на картках словы і раскласці іх пад карцінкамі – “пачаставаць жывёлаў”, адгадваючы, хто што любіць есці. Звярніце ўвагу дзіцяці на тое, што некаторыя пачастункі будуць даспадобы некалькім жывёлам адначасова. Напрыклад, капустай можна пачаставаць і зайца, і каня, грыбкі любяць і вавёрка, і мядзведзь, мяса пасуе і кошцы, і сабаку.
Варыянт:
Карцінкі з выявамі жывёлаў замяніце на карткі з іх назвамі. Але падбярыце для гульні карцінкі з выявамі пачастункаў для гэтых жывёлаў.
“Сад-агарод”
Мэта: вучыцца асэнсаванаму чытанню, вучыцца класіфікаваць прадметы, развіваць мысленне, папаўняць слоўнікавы запас.
Век: з 4 год.
Што вам спатрэбіцца: карцінкі з выявамі садавіны і гародніны, сюжэтныя карцінкі з выявамі саду (дрэвы) і агароду, аркушыкі паперы, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
На аркушыках паперы напішыце назвы садавіны і гародніны. Дзіця мусіць прачытаць словы і раскласці назвы садавіны на дрэвы, а назвы гародніны – на агарод. Папрасіце дзіця заплюшчыць вочы і памяняйце месцамі 2-5 картак (з саду перакладзіце ў агарод і наадварот), прапануйце малечы адшукаць памылкі і вярнуць садавіну і гародніну на месца.
Варыянт:
Адшукайце карцінкі лугу і кветніка. Для гульні пасуюць і схематычныя малюнкі, якія мама можа намаляваць самастойна. На картках напішыце назвы кветак: ЛАНДЫШ, ПІВОНЯ, РУЖА, ПАДСНЕЖНІК, РАМОНАК, ГВАЗДЗІКІ, ЗВАНОЧАК, ЛІЛЕЯ, ВАЛОШКА, ХРЫЗАНТЭМА. Хай дзіця прачытае словы і раскладзе карткі адпаведна таму, дзе гэтыя кветкі могуць красаваць. Распавядзіце дзіцяці, што такія кветкі, як рамонак і званочак, могуць расці і на лузе, і ў кветніку.
Адшукайце карцінкі саду і лесу. Можаце самастойна намаляваць схематычныя малюнкі. На картках напішыце назвы ягад: КЛУБНІЦЫ, ЧАРНІЦЫ, АГРЭСТ, КЛЮКВА, АРАБІНЫ, СУНІЦЫ, ПАРЭЧКІ, МАЛІНЫ, АЖЫНЫ, БУЯКІ. Хай дзіця прачытае словы і раскладзе карткі адпаведна таму, дзе гэтыя ягады могуць расці. Вельмі добра, калі дзіця будзе ведаць, што некаторыя ягады растуць як у лесе, так і ў садзе, гэта тычыцца МАЛІНАЎ і СУНІЦАЎ.
“Даміно са словамі”
Мэта: вучыцца чытаць словы, вучыцца разумець прачытанае.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: белы кардон, выявы розных рэчаў, просты аловак, ліноўка, нажніцы, клей, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
Падбярыце карцінкі з выявамі розных рэчаў, назва якіх складаецца з 6 літараў, не больш. Вы можаце скарыстацца старымі часопісамі, буклетамі, каталогамі, налепкамі, паштоўкамі, фанцікамі. Чым болей будзе карцінак, тым цікавей атрымаецца гульня.
З белага кардону зрабіце набор картак аднолькавага памеру. Памер карткі вызначыце ў залежнасці ад памеру знойдзеных вамі карцінак: карцінкі мусяць змясціцца на палову карткі. Кожную картку раздзяліце простым алоўкам і ліноўкай напалову. На правых палавінках напішыце словы, а на левых наклейце выявы рэчаў. Зважайце, каб на адну картку не трапіліся карцінка і суадноснае слова. Можна раздрукаваць словы на прынтары і прыклеіць іх на кардонныя карткі.
Растлумачце дзіцяці правілы гульні. Да кожнай карткі трэба падабраць іншую такім чынам, каб напісаныя словы супалі з карцінкамі. Вазьміце сабе і дайце дзіцяці 5-8 картак. Астатнія карткі складзіце ў агульную калоду. Выкладайце ланцужкі са слоў і карцінкі. Хадзіце па чарзе. Калі ў вас ці дзіцяці няма прыдатнай карткі, можна ўзяць дадатковыя з калоды. Пераможа той, хто першы застанецца без картак на руках. Не забывайцеся прасіць дзіця чытаць словы на картках услых! Гульня ў даміно ня толькі развівае навык асэнсаванага чытання, але і вучыць дзіця дзейнічаць па правілах.
“Літара заблукала”
Мэта: вучыцца вызначаць, якія літары уваходзяць у склад слова, вучыцца складаць словы з літараў, фармаваць навык асэнсаванага чытання.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: карцінкі з выявамі ката, казы, сама, рака, мышкі, вароны, магнітныя ці выразаныя з азбукі літары.
Як гуляць?
Пад карцінкай, на якой намаляваны кот, складзіце слова КІТ. Прапануйце дзіцяці прачытаць гэтае слова. Дзіця будзе здзіўлена неадпаведнасці слова і карцінкі. Растлумачце, што нейкая літара са слова КОТ заблукала, а іншая літара з падобнага слова заняла яе месца. Папрасіце дзіця адшукаць літару, што заблукала, і замяніць яе на патрэбную. Магчыма дзіця не адразу зразумее, як гэта рабіць. Дапамажыце дзіцяці: вымаўляйце гэтае слова спеўна, каб дзіця добра пачула гук О.
Пад карцінкай “КАЗА” складзіце слова КАСА. Спытайце дзіця, якое слова напісана пад карцінкай. Разам з дзіцём здзівіцеся: штосьці зноў няслушна, чаму так адбылося? Прапануйце дзіцяці адшукаць літару, што заблукала.
Пад карцінкай “СОМ” складзіце слова СОН, пад карцінкай “РАК” -- слова МАК, пад карцінкай “МЫШКА” -- слова МІШКА, пад карцінкай “ВАРОНА” -- слова КАРОНА.
Калі дзіцяці спадабалася гэтая гульня, можаце скарыстаць іншым разам наступныя пары слоў: ШАР – ПАР, ДОМ – ДЫМ, ДУБ – ЗУБ, МЁД – ЛЁД, МЕЧ – МЯЧ, НАРА – КАРА, СТОГ – СТОП, РАСА – КАСА, БАНК – ТАНК, ПОРТ – ТОРТ, ПЯСОК – ЛЯСОК, БОЧКА – НОЧКА, РОБАТ – ХОБАТ.
“Прачытай і намалюй”
Мэта: вучыцца чытаць словы, вучыцца разумець прачытанае, развіваць фантазію.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: альбом для малявання, каляровыя алоўкі, фламастары, акварэльныя фарбы, гуаш, васковыя крэйдачкі.
Як гуляць?
Гэтая гульня не патрабуе асаблівай падрыхтоўкі. Напішыце на альбомным аркушы тое, што павінна намаляваць дзіця. Пажадана, каб словы былі аб’яднаныя агульным сюжэтам. Напрыклад: РЭЧКА, РЫБКА, МОСЦІК, СЦЕЖКА, ГНОМ, ЕЛКА, ГРЫБ, СОНЦА, ВОБЛАКА. Папрасіце дзіця прачытаць словы, здагадацца, які малюнак вы апісвалі, і намаляваць яго так, каб на ім было ўсё пералічанае. Абавязкова пахваліце дзіця за стараннасць.
Варыянт:
Напішыце словы на асобным аркушыку, дайце іх прачытаць дзіцяці і прапануйце намаляваць усё напамяць.
“Вясёлая зарадка”
Мэта: фармаваць навык асэнсаванага чытання, вучыцца запамінаць прачытанае.
Век: з 5 год.
Што вам спатрэбіцца: аркушы паперы, каляровыя алоўкі альбо фламастары.
Як гуляць?
Напішыце на асобных картках словы: УВЕРХ (ДАГАРЫ), УНІЗ (ДОЛУ), УПЕРАД, НАЗАД, УБАКІ.
Прапануйце дзіцяці зрабіць вясёлую зарадку. Станьце насупраць дзіцяці і паказвайце яму карткі з камандамі адвольным парадкам. Хай дзіця чытае словы і выконвае каманды: падыме рукі дагары, развядзе рукі ў бокі, апусціць уніз, схавае назад, выставіць рукі наперад. Спачатку прапануйце па адной камандзе, потым паказвайце 2-4 карткі запар і толькі пасля дазваляйце дзіцяці выконваць каманды, успамінаючы іх паслядоўнасць.
У наступнай гульні выкарыстоўвайце іншыя словы-каманды: ПРАБЕГЧЫ, ПАДЦЯГНУЦЦА, НАХІЛІЦЦА, ПАВЯРНУЦЦА, ПРЫСЕСЦІ, ХЛОПНУЦЬ, ТОПНУЦЬ, СКОКНУЦЬ. Паступова павялічвайце колькасць каманд у адным заданні да 5-7. Паўтарайце адну і тую ж каманду некалькі разоў запар альбо па чарзе з іншымі камандамі.
Каб гульня была весялейшай, дадавайце каманды-заданні на вымаўленне розных гукаў. Напрыклад: КУКАРЭКАЦЬ, МЫЧАЦЬ, КВАКАЦЬ, БРАХАЦЬ, МЯЎКАЦЬ. Можаце дадаць каманды-словы, каб дзіця ўявіла сябе нейкім прадметам, напрыклад: ЦЯГНІК, ЮЛА, РОБАТ, ПАРАСОН, МАТЫЛЬ, КЕНГУРУ і г.д.
10 ЗАПОВЕДЕЙ МАМЫ И ПАПЫ БУДУЩЕГО ПЕРВОКЛАССНИКА
1.НАЧИНАЙТЕ «ЗАБЫВАТЬ» О ТОМ, ЧТО ВАШ РЕБЕНОК МАЛЕНЬКИЙ
Давайте ему посильную работу в доме, определите круг обязанностей,
2.ОПРЕДЕЛИТЕ ОБЩИЕ ИНТЕРЕСЫ.
Это могут быть как познавательные интересы, так и жизненные.
З.НЕ РУГАЙТЕ, А ТЕМ БОЛЕЕ НЕ ОСКОРБЛЯЙТЕ РЕБЕНКА В ПРИСУТСТВИИ ПОСТОРОННИХ.
Уважайте чувства и мнения ребенка. На жалобы со стороны окружающих, даже воспитателя дошкольного образования, отвечайте: «Спасибо, мы дома обязательно поговорим на эту тему»
4.НАУЧИТЕ РЕБЕНКА ДЕЛИТЬСЯ СВОИМИ ПРОБЛЕМАМИ.
Обсуждайте с ним конфликтные ситуации, возникшие со сверстниками и взрослыми.
5.ПРИОБЩАЙТЕ РЕБЕНКА К ЭКОНОМИКЕ В СЕМЬЕ.
Постепенно приучайте сравнивать цены, ориентироваться в семейном бюджете. Ставьте в известность об отсутствии денег в семье, ходите в магазин вместе.
6.ПОСТОЯННО ГОВОРИТЕ С РЕБЕНКОМ.
Развитие речи - залог хорошей учебы.
7.ОТВЕЧАЙТЕ НА КАЖДЫЙ ВОПРОС РЕБЕНКА.
Только в этом случае его познавательный интерес никогда не иссякнет.
8.ПОСТАРАЙТЕСЬ ХОТЬ ИНОГДА СМОТРЕТЬ НА МИР ГЛАЗАМИ РЕБЕНКА.
Видеть мир глазами другого – основа для взаимопонимания.
9.ЧАЩЕ ХВАЛИТЕ. ВОСХИЩАЙТЕСЬ ВАШИМ РЕБЕНКОМ.
На жалобы о том, что что-то не получается, отвечайте: «Получится обязательно, только нужно еще несколько раз попробовать».
10.НЕ СТРОЙТЕ ВАШИ ВЗАИМООТНОШЕНИЯ С РЕБЕНКОМ НА ЗАПРЕТ.
Согласитесь, что они не всегда разумны. Всегда объясняйте причины ваших требований, если возможно, предложите альтернативу. Уважение к ребенку сейчас – фундамент уважительного отношения к Вам в настоящем и будущем.
Чаму ў дзіцяці мова фарміруецца з затрымкай?
Дзіцё, з’явіўшаяся на свет, не валодае прыроджанымі ведамі законаў мовы, на якім яно будзе размаўляць. У яго ёсць здольнасць ў вызначаным перыядзе свайго развіцця засвоіць нормы і правіла мовы, на якой размаўляюцю вакол яго людзі. Гэта моўная здольнасць, якая выкарыстоўліваецца ў часе зносін з дарослымі праз імітацыю дзіцяці чутнай ім мовы. Пры гэтым большую ролю адыгрывае языка-моўнамысловая дзейнасць дзіцяці, якая забяспечвае фарміраванне неўсвядомленых моўных зносін. У выніку ён асвойвае асноўные адзінкі мовы і законы іх функцыявання. Мова дзіцяці з’яўляецца не простым паўторам узораў, якія ён чуе як сродак зносін, сродак знаёмства і сродак рэгулявання дзейнасці сваёй і навакольных.
Калі ў сілу якіх-небудзь умоў імітацыйная і языка-моўнамысловая дзейнасці не фарміруюцца ў свой час, то ў далейшым у дзіцяці адзначаецца недаразвіццё маўлення той ці іншай цяшкасці.
Выдзяляюць дзве групы ўмоў, якія вядуць да затрымоўвання ў тэмпах фарміравання мовы:
1) недасканаласць сацыяльных умоў выхавання і педагагічныя памылкі;
2) недастатковасць сэнсарнарухомай і неўралагічнай базы мовы дзіцяці.
Да першай групы трэба аднесці няправільныя метады выхавання ў сям’і, якія заключаюцца ў недастатковай увазе да дзіцяці з боку дарослых, або, наадварот, у замоцна вялікай апецы. Гэта вядзе да таго, што ў дзіцяці не фарміруецца матывіроўка да моўных зносін. Калі ў першым выпадку дзіцяці няма да каго зварочвацца, а ў другім – няма дзелячаго, бо ўсе і так будзе зроблена за яго.
Калі ў дзіцяці назіраецца недастатковасць сенсарухомай сферы (фанематычнае ўспрыманне, маторыка артыкуляцыйнага апарата, зрокавага гнозіса) ці неўралагічнае захворванне, дык і гэткае недаразвіццё патрабуе не толькі зменаў умоў выхавання, але і дапамогі спецыяліста ў выглядзе кансультацый або рэгулярных заняткаў. Карэкцыя гэтай формы моўнай паталогіі займае вельмі працяглы час і патрабуе вялікіх сіл і ўвагі.
Специфика обучения и воспитания детей в группе для детей с тяжелыми нарушениями речи. Роль семьи в преодолении дефектов речи
Из толкового словаря: «речь» - это один из видов коммуникативной деятельности человека - использование средств языка для общения с другими членами языкового коллектива. Под речью понимают как процесс говорения (речевую деятельность), так и его результат (речевые произведения, фиксируемые памятью или письмом).
Овладение речью – сложный многосторонний психический процесс. Ее появление и дальнейшее развитие зависит от многих факторов. Речь начинает формироваться лишь тогда, когда головной мозг, слух, речедвигательный аппарат достигли определенного уровня развития.
Для того, чтобы у ребенка появилась, а в дальнейшем и развивалась речь, необходима речевая среда. Кроме того, важно, чтобы у него самого появилась потребность к пользованию речью.
Многие родители считают, что у их ребенка созданы все необходимые условия для развития, но почему же, какие-то проблемы все-таки возникают. Понятно одно – "какие-то" проблемы с речью – задержка речевого развития.
В идеале к двум годам у ребенка уже приличный словарный запас (от 100 до 300 слов), он активно строит предложения из двух-четырех слов, употребляет различные части речи. Иногда речь отсутствует вообще, либо словарный запас очень мал.
Для внимательных родителей диагноз "задержка речевого развития" ставят малышам до трех лет. Кроме очевидных социальных причин такой задержки (с детьми просто никто не общается столько, сколько это необходимо для полноценного развития), причины могут быть и соматические. Ребенок может какое-то время отставать в речевом развитии, если у матери было неблагоприятное течение беременности или родов (например, гипоксия или асфиксия плода, стремительные или затяжные роды). Если в первые годы жизни малыш часто болел, имел сниженный иммунитет или хронические заболевания, значительно отстает от сверстников по весу, росту или показателям моторного развития – тоже попадает в группу риска по задержке речевого развития. Черепно-мозговые травмы и серьезные интоксикации также влияют на развитие речи.
Задержка речевого развития у ребенка – это отставание от нормы речевого развития детей в возрасте до четырех лет. Дети с задержкой речевого развития овладевают навыками речи, так же как и другие дети, однако возрастные рамки значительно сдвинуты.
К сожалению, задержка речевого развития иногда является залогом речевых проблем и в более старшем возрасте, но даже в этом случае раннее начало занятий с ребенком, если и не решит все его проблемы, то, как минимум смягчит проявление речевых недостатков в будущем.
Общее недоразвитие речи (ОНР) – это совсем не диагноз, а скорее логопедическое заключение. Недоразвитие речи может быть у любого ребенка. В целом, общее недоразвитие речи представляет собой нарушение всех компонентов речи - фонетики, грамматики, лексики: нарушена слоговая структура слов (ребенок переставляет слоги "коломо" вместо "молоко", "титики" вместо "часики"), неправильно произносятся звуки (не один-два, а пять, десять, двенадцать). Общее недоразвитие речи бывает трех уровней.
I уровень речевого развития характеризуется полным или почти полным отсутствием средств общения у детей с ОНР в том возрасте, когда у нормально развивающегося ребенка навыки речевого общения в основном сформированы. Фразовая речь у таких детей почти полностью отсутствует; при попытке рассказать о каком-либо событии они способны назвать лишь отдельные слова или 1-2 сильно искаженных предложения.
На II уровне речевого развития общение осуществляется не только с помощью жестов и несвязных слов, но и путем употребления достаточно постоянных, хотя и очень искаженных в фонетическом и грамматическом отношении речевых средств. Дети начинают пользоваться фразовой речью и могут ответить на вопросы, беседовать с взрослым по картинке о знакомых событиях окружающей жизни. Однако дети с этим уровнем речевого развития связной речью практически не владеют.
Наиболее распространен у детей 5-6 летнего возраста с ОНР III уровень речевого развития. Дети уже пользуются развернутой фразовой речью, но при этом отмечаются фонетико-фонематические и лексико-грамматические недостатки. Наиболее отчетливо они проявляются в разных видах монологической речи - описание, пересказ, рассказы по серии картин и др.
Ограниченность словарного запаса, отставание в овладении грамматическим строем родного языка затрудняют процесс развития связной речи, переход от диалогической формы речи к контекстной.
Учителя-дефектологи, психологи и неврологи бьют тревогу по поводу недоразвития речи, ориентируясь на то, что от нее зависит общее психологическое развитие ребенка и формирование сферы межличностного взаимодействия. Так же от развития речи зависит и развитие познавательных процессов ребенка: память, мышление, внимание, воображение.
Чем же работа педагогов специальной группы для детей с тяжелыми нарушениями речи отличается от работы в массовых группах детского сада? В специальной группе для детей с тяжелыми нарушениями речи проводится специализированная работа с детьми по следующим направлениям:
-формирование правильного звукопроизношения;
-развитие артикуляционных движений, движений органов речи (губ, щек, языка);
-совершенствование фонематических процессов, т.е. умения различать на слух звуки речи, слоги, слова в речи, схожие по звучанию, артикуляции;
-совершенствование грамматического строя речи;
-обогащение, активизация словарного запаса речи;
-развитие мелкой моторики рук, т.е. движений пальчиков (учеными доказано, что развитие мелких движений пальчиков взаимосвязано с развитием речевых зон головного мозга); подготовка руки к письму;
-развитие связной речи, подразумевающее умение составлять рассказы, пересказывать тексты, рассказывать стихотворения, загадки, пословицы;
-совершенствование просодической стороны речи, включающее выработку дикции, выразительности речи, правильного дыхания, работу над правильным ударением, темпом речи.
Вся перечисленная работа проводится в специальной группе для детей с тяжелыми нарушениями речи в форме занятий со всеми детьми, на подгрупповых занятиях, в индивидуальной работе. Кроме того, воспитатели работают над развитием речи ежедневно, используя режимные моменты, прогулки, свободную деятельность детей и повседневное общение с ними.
Работа в специальной группе для детей с тяжелыми нарушениями речи делится на 3 периода в зависимости от времени и коррекционных задачэ
Какова же роль семьи, родителей в преодолении речевых нарушений у детей? Не надо думать, что речевые дефекты исчезнут сами собой со временем. Для их преодоления необходима систематическая, длительная коррекционная работа, в которой родителям отводится значительная роль, поскольку большее время ребенок проводит дома с близкими ему людьми. Родители должны формировать правильное отношение к речевому нарушению у ребенка:
-не ругать ребенка за неправильную речь;
-ненавязчиво исправлять неправильное произношение;
-не заострять внимание на запинках и повторах слогов и слов;
-осуществлять позитивный настрой ребенка на занятия с педагогами.
Кроме того, родители сами должны научиться выполнять и показывать ребенку простые артикуляционные упражнения для подготовки речевого аппарата к правильному звукопроизношению. Особое внимание родители должны уделять выполнению рекомендаций учителя-дефектолога.
Необходимо учитывать важность речевого окружения ребенка. Родители должны следить за правильностью собственной речи. Речь должна быть четкой, ясной, грамотной, выразительной. Дома чаще читайте стихи, сказки, загадки, пойте песенки. На улице наблюдайте за птицами, деревьями, людьми, явлениями природы, обсуждайте с детьми увиденное. Избегайте частого просмотра телепрограмм, особенно взрослого содержания. Играйте вместе с ребенком, налаживайте речевой, эмоциональный контакт.
Какие же плюсы в том, что Ваш ребенок посещает специальную группу для детей с тяжелыми нарушениями речи? Это:
-коррекция звукопроизношения;
-формирование грамотной, выразительной речи;
-развитие мелкой моторики рук, подготовка руки к письму в школе;
-усиленная подготовка к школе за счет занятий по развитию речи;
-индивидуальный подход к ребенку;
-совершенствование психических процессов восприятия, внимания, памяти, воображения и мышления.
Хочется отметить, что только в тесном сотрудничестве семьи и педагогов, можно достичь хорошего, качественного и относительно быстрого результата в исправлении и развитии речи ребенка. Преемственность в работе семьи и учреждения дошкольного образования осуществляется через индивидуальные консультации, наглядную информацию для родителей и на занятиях, которые родители могут посещать по договоренности с педагогами.
Пазітыўны бацькоўскі план на ўсе выпадкі жыцця
Першыя гады ў жыцці дзіцяці з’яўляюцца вельмі важным перыядам, калі фарміруецца ягоная асоба, засвойваюцца нормы і правілы паводзінаў, фарміруецца чалавечая індывідуальнасць. Гэта складаны і вельмі адказны перыяд для бацькоў, бо менавіта ў гэты час яны закладаюць асновы будучага шчасця ці няшчасця сваіх дзяцей.
Менавіта ў гэты перыяд дзіцятка прызвычайваецца да жыцця ў свеце, а бацькі — да жыцця з дзіцяткам, адзіным ці чарговым.
Можна сказаць, што выхаванне дзяцей падобна да лодкі, якая праплывае па вузкім канале паміж вельмі небяспечнымі «берагамі»: любоўю і абмежаваннямі (якія насамрэч таксама з’яўляюцца праявай любові, але дзеці ўспрымаюць іх зусім іначай). Калі наша «лодка» занадта блізка падыдзе да «берага любові» — мы рызыкуем быць уцягнутымі ў багну ўсёдазволенасці, разбэшчанасці дзяцей, будзем назіраць карціны дзіцячых істэрык, кідання на падлогу, калі ў адказ на бацькоўскае «не» будзе раздавацца «не не, а так!», «а я ўсё роўна буду!» і г.д.
У той жа час «бераг абмежаванняў» нам пагражае скаламі адчужэння паміж бацькамі і дзецьмі, страхам дзяцей перад бацькамі і бацькоўскай жорсткасцю, і, у выніку, зруйнаванымі адносінамі. Відавочна, што празмерна набліжацца да яго, забываючыся пра любоў, таксама нельга.
Як жа плыць па рацэ выхавання? Своеасаблівым «компасам» для нас могуць служыць 6 прынцыпаў выхавання, вызначаныя амерыканскімі псіхолагамі Джошам Макдаўэлам і Дзікам Дэем у кнізе «Як стаць героем для дзіцяці» (Д. Макдауэлл, Д. Дей «Как стать героем в глазах ребенка»).
«Пазітыўны бацькоўскі план» Макдаўэла-Дэя ўключае наступныя пункты: прыняцце, прызнанне, любоў, даступнасць, адказнасць і аўтарытэт.
Гэта менавіта тыя асноўныя прынцыпы, якія дапамогуць нам выхаваць дзіцятка гарманічным, шчаслівым і адказным чалавекам. Разгледзім іх больш падрабязна.
Прыняцце азначае, што дзіцятка любяць не «за штосьці», а таму, што яно проста ёсць, за тое, што яно — чалавек. Сюды ж уваходзіць разуменне таго, што, як кожны чалавек, дзіцятка мае недахопы, можа памыляцца, весці сябе неадэкватна — але ўсё роўна не можа быць пазбаўлена нашай любові. З гэтага пункту — першае практычнае правіла: НІКОЛІ не кажыце дзецям (нават жартоўна): «Усё, я цябе больш не люблю», «я з табой не сябрую», «калі будзеш так рабіць — перастану цябе любіць» і г.д. Варта памятаць: маленькія дзеці не разумеюць жартаў. Прынамсі, такіх жартаў. Для іх гэта рэальная пагроза пазбаўлення вашай любові — а гэта самае важнае, што яны маюць. Гэта ўсё роўна, што сказаць: «Будзеш дрэнна сябе паводзіць — заткну табе нос і рот, і не зможаш дыхаць». Гэта пагроза забойства.
Прызнанне. «Ты не толькі прыняты мною разам з усімі недахопамі — ты для мяне каштоўнасць. Ты вельмі важны для мяне, ты — добры для мяне, нават, калі не слухаешся. У цябе ёсць свая чалавечая годнасць, якую я паважаю. Я шчаслівы, што ты ёсць у мяне», — аб гэтым нам кажа Прызнанне.
Якія фразы разбураюць Прызнанне, пазбаўляюць дзіця вартасці, годнасці? «Ты дурны». «Ты гультай». «Гора ты маё!» «Навошта я цябе нараджала?!» «Ты мне жыццё сапсаваў» і інш. НІКОЛІ не кажыце іх сваім дзецям. Напэўна, кожны ведае жыццёвую мудрасць: як вы лодку назавеце, так яна і паплыве. Калі ўвесь час называць сына дурнем — ён дурнем і будзе.
Любоў. Без абмежаванняў, нягледзячы ні на што, любоў у дачыненні да рэальнай асобы свайго дзіцяці, а не да таго, якім бы вы хацелі яго бачыць.
Практычная парада: АБАВЯЗКОВА выражаць сваю любоў услых — папросту казаць дзецям: «Я люблю цябе». А таксама абдымаць (псіхолагі рэкамендуюць не меней 8 абдымкаў у дзень для дзяцей да падлеткавага ўзросту), праводзіць час разам, цікавіцца жыццём сваіх дзяцей.
Часам мамы задаюць пытанне: а што рабіць, калі я не люблю сваіх дзяцей? Мне з імі цяжка, я стамляюся, раздражняюся… Я не магу сказаць, што люблю іх.
Адказаць можна так: любіце. Але не маеце пачуцця любві. Гэта вельмі розныя станы. Мы любоў — гэта не пачуцце. Бо пачуцці змяняюцца вельмі хутка, а любоў застаецца. Таму, калі вы адчуваеце не любоў, а стому і раздражнёнасць — гэта значыць толькі тое, што, любячы сваіх дзяцей, вы зараз адчуваеце стому і раздражнёнасць. А заўтра, можа, адчуеце радасць. Ці страх за дзіця. Ці крыўду. Ці трывогу. Ці віну. Гэта нічога не змяняе, і, зразумела, для вас дзейнічаюць усе практычныя парады, аб якіх мы вядзём размову.
Даступнасць бацькоў для дзяцей — сапраўдная праблема для сучасных сем’яў. Як часта даводзіцца чуць фразу: «Так, тата ў нас ёсць… толькі ён шмат працуе, і з дзіцём камунікуе толькі па выходных». Што больш важна: быць з дзіцём, з сям’ёй ці зарабляць шмат грошай? Напэўна, і без грошай нельга, але да ўсяго трэба падыходзіць разумна. Акрамя фізічнай адсутнасці бацькоў існуе адсутнасць псіхалагічная, калі бацькі не цікавяцца дзецьмі, не камунікуюць з імі, а проста суіснуюць разам, выконваючы выключна побытавыя абавязкі. Такія бацькі лічаць, што калі дзіця накормлена, апранута і вывучыла ўрокі — выхаванне ўдалося.
Практычная парада: як ні складана гэта, варта праводзіць час з дзецьмі, камунікаваць з імі. «Сядзець» над дзіцём, кантралюючы выконванне дамашняга задання, — гэта НЕ камунікацыя. Камунікацыя — гэта супольныя гульні, размовы, сумесны прагляд фільмаў і АБАВЯЗКОВАЕ іх абмеркаванне, чытанне ўслых, прагулкі, выезды на прыроду, паходы ў цырк, арганізацыя святаў і г.д. Гэта час вашай супольнай радасці ад прабывання разам. Хтосьці, падаецца, з класікаў рускай філасофіі, заўважыў, што «нішто так не выхоўвае дзіця, як шчаслівыя ўспаміны дзяцінства». Варта паклапаціцца аб тым, каб яны ў дзіцятка былі.
Адказнасць. Аб гэтым варта паразмаўляць больш дэталёва. Перш за ўсё трэба высветліць пытанні: адказнасць чыя і за што? За што — мабыць, зразумела: за жыццё і дабрабыт дзіцяці. Але чыя гэта адказнасць? Дональд Віннікот, славуты псіхатэрапеўт, піша, што працэс выхавання — гэта працэс перадачы адказнасці за жыццё і дабрабыт дзіцяці ад бацькоў самому дзіцяці. Ён доўжыцца, пакуль дзіця не стане дарослым. На пачатку жыцця дзіця не нясе за сябе ніякай адказнасці, яно цалкам бездапаможнае, і бацькі маюць абавязак задавальняць ягоныя патрэбы, акружаць клопатамі, бяспекай і г.д.
Але дзіця расце — і ягоная адказнасць расце разам з ім. Прывядзем прыклад. У маладой сям’і ёсць хлопчык, крыху старэйшы за год. Бацькі пілі гарбату на кухні, і малы хацеў адчыніць духавую шафу. Тата адразу прыпомніў яму: «Ты аб чым учора дамаўляўся з мамай? Што не будзеш адчыняць духоўку?» «Так!» — радасна адказаў хлопчык (ён яшчэ не ведае слова «не» і, наогул, «так» — адно з нешматлікіх словаў, якія ён гаворыць). «Тады, — працягвае тата, — ты ведаеш, што духоўку адчыняць нельга. Ты дамовіўся з мамай!» «Так!» — І хлопчык пабег па сваіх справах.
На гэтым яскравым прыкладзе мы можам заўважыць некалькі важных дэталяў. Па-першае — з сынам размаўляе тата, а тата мае прамую функцыю ўстанаўлення межаў дазволенага і недазволенага для дзіцяці.
Па-другое, тата размаўляе спакойна, без страху, што дзіця патрапіць у духоўку, без злосці («Ізноў ты лезеш да духоўкі!!!»).
Па-трэцяе, ён падкрэслівае годнасць хлопчыка: нагадвае яму, што гэта ён сам дамовіўся з мамай, — і не выказвае сумненняў адносна таго, што хлопчык можа стрымаць абяцанне.
У выніку дзіця, якое яшчэ нават не размаўляе, бярэ на сябе крупінку адказнасці: я дамовіўся з мамай і таму не магу палезці ў духоўку!
Адказнасць дзіцяці, як бачым, пачынаецца з выканання забаронаў і абмежаванняў. Чым меншае дзіцятка, тым іх павінна быць меней, але ўсе яны павінны быць важнымі і абавязкова выконвацца.
З цягам часу колькасць забаронаў можа расці, але заўсёды заставацца разважнай і быць скіраванай на бяспеку дзіцяці.
Бацькоўскі аўтарытэт мае на ўвазе наяўнасць сямейнай іерархіі: галоўныя бацькі, потым — дзеці. Напэўна, некаторыя людзі, прачытаўшы гэта, не згодзяцца: «Як гэта так, ці ж не дзеці павінны стаяць у цэнтры сям’і?» Часам чую і такую фразу: «Я свайму дзіцятку ўсё жыццё аддала!» Ці гэта не слушна? Не. Няслушна. Зразумела, што мы любім нашым дзяцей, зразумела, што яны вельмі важныя для нас і мы шмат ад чаго адмаўляемся, каб добра іх выхаваць, даць ім усё неабходнае. Але наша жыццё — гэта НАША жыццё, а жыццё дзяцей — гэта жыццё ДЗЯЦЕЙ. Калі мы «аддалі ўсё жыццё дзіцяці», то ці не будзем пазней, калі яно вырасце, патрабаваць, каб узамен яно цяпер аддало нам сваё?
Іерархія насамрэч не прыносіць дзецям пакутаў. Канешне, яна накладае абмежаванні. Але адначасова дае пачуццё бяспекі: «мае бацькі ведаюць, што рабіць, яны разумныя і моцныя, яны мяне абароняць». Гэта вельмі каштоўны досвед для дзіцяці.