Адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»
Выхаванец к 7 гадам:
разумее значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы;
падбірае словы, якія абазначаюць уласцівасці і якасці прадмета, а таксама матэрыял, з якога ён зроблены;
ужывае сінонімы, амонімы, антонімы ва ўласным маўленні, праяўляе цікавасць да этымалогіі слоў, разумее сэнс некаторых фразеалагізмаў і іншых вобразных сродкаў мовы (загадкі, прымаўкі);
выкарыстоўвае ва ўласным маўленні розныя тыпы сказаў, змяняе і ўзгадняе паміж сабой розныя часціны мовы;
правільна ўжывае граматычныя формы (простая параўнальная ступень прыметніка, утвораная суфіксальным спосабам, родны склон множнага ліку назоўнікаў, нязменныя словы, складаныя словы);
правільна вымаўляе ўсе гукі роднай мовы;
выкарыстоўвае сродкі інтанацыйнай выразнасці, валодае навыкамі маўленчага самакантролю;
падбірае словы з зададзеным гукам, блізкія па гучанні словы;
прымае ўдзел у размове пра факты і з’явы, успрынятыя за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі і апасродкавана (індывідуальна і ў падгрупах);
пераказвае літаратурныя творы, складае апавяданні, апісальныя і апавядальныя, звязныя выказванні з элементамі разважання;
выкарыстоўвае разнастайныя сувязі, якія забяспечваюць цэласнасць і складнасць тэксту;
ажыццяўляе маўленчы самакантроль.