Адукацыйная галіна «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»

Выхаванец к 6 гадам:
называе значэнні мнагазначных слоў розных часцін мовы;

адрознівае абагульняльныя паняцці;

афармляе ў маўленні вынік супастаўлення прадметаў і з’яў па часавых і прасторавых адносінах, велічыні, колеры, вазе, якасці;

ужывае словы, найбольш дакладна прыдатныя да сітуацыі;

утварае формы загаднага і ўмоўнага ладу дзеясловаў, роднага склону назоўнікаў;

утварае назоўнікі з павелічальнымі, памяншальнымі, ласкальнымі суфіксамі;

выбірае словаўтваральныя пары («вучыць», «кніга», «ручка», «настаўнік»); падбірае аднакаранёвыя словы;

змяняе сілу голасу, тэмп маўлення, інтанацыю ў залежнасці ад зместу выказвання, умоў зносін;

адрознівае свісцячыя, шыпячыя і санорныя, цвёрдыя і мяккія гукі – ізаляваныя, у словах і фразавым маўленні;

дыферэнцыруе пары гукаў [з]–[с], [ж]–[з], [ж]–[ш], [ч]–[ш], [л]–[р];

ужывае сказы розных тыпаў;

падбірае словы і фразы, падобныя па гучанні;

узнаўляе мастацкі тэкст без дапамогі дарослага, інтанацыйна перадаючы дыялог дзеючых асоб і характарыстыку персанажаў;

складае апісальны або апавядальны расказ па змесце карціны, прыдумвае назву расказу ў адпаведнасці са зместам; складае апавядальны расказ або казку пра цацкі; апавяданні з асабістага вопыту.

 

поделиться в:
Меню раздела