Растем. Умнеем. Познаем

25.03.2024

Дыдактычная гульня дазваляе бліжэй дакрануцца да гістарычнай памяці народа, да беларускай народнай творчасці, да яе вытокаў. Яна з'яўляецца транслятарам гістарычных, культурных традыцый, выступае для дзяцей інструментам спазнання ўсяго багацця як нацыянальнай, так і агульначалавечай культуры. Такія дыдактычныя гульні як "Мая Беларусь", "Складзі сцяг, герб, карту Беларусі", "Складзі беларусачку і беларуса", "У якой печы які хлеб пяклі", "Мой родны горад" , "Міхасік" , "Цудоўная скарбоначка", "З якога мястэчку", "Разважанні Міхасіка" , "Дапамажы гаспадыні", "Завяжы вузельчык", "Знайдзі сімвалы Беларусі", "Прадоўжы ўзор" і г.д. пашыраюць і замацоўваюць веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, знаёмяць дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі, з нацыянальным беларускім адзеннем, з картай Беларусі, дазваляюць дакрануцца да гістарычных вытокаў, выхоўваюць у дзяцей любоў да роднага краю, пачуццё гонару за сваю краіну, павагі да роднай мовы, імкненне гаварыць па-беларуску.